Франтон (франц. fronton ад лац. frons [род. склон frontis] - лоб, пярэдні бок), верхняя частка фасаднай сцяны будынка, якая ўтвараецца схіламі даху трохкутнай ці крывалінейнай формы. Завяршае фасады будынкаў, порцікаў, парталаў. Поле Ф. (тымпан) упрыгожваецца скульптурай, праёмамі, нішамі, у драўляным дойлідстве - рознай формы разьбой. Ф. крывалінейнай формы характэрны для беларускіх будынкаў стыляў барока і ракако, трохкутнай - класіцызму (гл. таксама Шчыпец).

Паведаміць пра недакладнасьць