Хустка, галаўны ўбор у выглядзе кавалка тканіны, ажурнага палатна; мае шырокае выкарыстанне, акрамя ўтылітарнага, у абрадах (вясельным, пахавальным, радзінным). Х. вырабляюцца з ільняной, баваўнянай, ваўнянай тканіны, вяжуцца, яны маюць адрозненні па спосабах нашэння, завязвання, выбару матэрыялу і форме (суцэльныя, сшытыя), вызначаюцца багатым дэкорам, аздабленнем (махры, кутасы, карункі, вышыўка).

Паведаміць пра недакладнасьць