ада, прыназ. з Р. Размоўн. Тое, што і прыназ. ад. Звычайна ўжываецца ў спалучэнні ада дня, а часам - і ў спалучэнні ада сна (ада сну). Тым часам, здарэнні дзень ада дня несупынна ўскладняліся (Ц.Гартны). Ада дня стварэння свету так вядзецца: нібы ў бубен б'юць паэты - б'юць у сэрца (В.Вітка). Не згасла сонца! Сонца гляне, усіх падыме ада сна (М.Багдановіч). Усё чакаеш, што прырода ўстрапянецца ада сна (М.Багдановіч). Хто прыносіць нам вясну, сонцам поплаў меціць, будзіць поле ада сну? Жаваранак, дзеці (В.Вітка).

Паведаміць пра недакладнасьць