акрай, прыназ. з Р. Абл. Спалучэнне з прыназ. акрай выражае прасторавыя адносіны: прыназ. указвае на месца ці прадмет, блізка ля якога што-н. адбываецца або знаходзіцца. Стаўшы на ўзгорку, акрай каржакаватага хвойніку, відаць: чорная вежа сярэдневяковага княжага замка, шэрая касцельная вежа, зялёная царкоўная, рудая (абшарпаная бляха) былога бернардынскага кляштару (К.Чорны). Рыгор Чуйка быў акрай усіх (К.Чорны). І як сказаў, спыніўся ад нечаканасці. Яму здалося, што нешта заварушылася акрай дарогі, пад чорнаю бярозаю (К.Чорны). Чалавек, што жыве акрай таго лесу, гаварыў пасля, што ён якраз у той час хадзіў кудысьці, паставіўшы ў яго каня (К.Чорны). Стоячы акрай дарогі, ён прапусціў паўз сябе чырвонаармейскую часць... (К.Чорны).

Паведаміць пра недакладнасьць