блізка (бліжэй) да, спалуч. прысл. з прыназ. У знач. прыназ. - з Р. Выражае прасторавыя адносіны: мае значэнне 'недалёка ў напрамку да каго-, чаго-н.'. Блізка да горада цягнік запаволіў свой ход.Па ўсёй вёсцы стаяў густы водар збажыны, яблык і мёду. Нават вецер не мог разагнаць яго, гэтага водару. А бліжэй да хат пахла печаным і смажаным, ды так моцна, што аж слінкі цяклі... (І.Шамякін).

Паведаміць пра недакладнасьць