высока над, спалуч. прысл. з прыназ. У знач. прыназ. - з Т. Спалучэнне з прыназ. высока над выражае прасторавыя адносіны: прыназ. мае значэнне 'на значнай вышыні над чым-н.'. Высока над полем спяваў жаўранак.Блішчасты месяц, як кружок залаты, стаяў ужо высока над лесам (Я.Колас). Стаю адзін... Дзе над абрывамі высока нада мною між скал віюцца горныя арлы (П.Трус).

Паведаміць пра недакладнасьць