дзякуючы, дзеепрысл. У знач. прыназ. - з Д. Спалучэнне з прыназ. дзякуючы выражае прычынныя адносіны: прыназ. мае значэнне 'з прычыны', 'з-за', 'з дапамогай'. У час палярнай ночы ўсе навуковыя назіранні праводзіліся пры электрычным святле няспынна, дзякуючы спраўнай рабоце лагернай электрастанцыі (з газет). Яна [свіння] харчавалася травой, карэннямі, пладамі, якія ёй няцяжка было даставаць з дрэў, дзякуючы свайму велізарнаму росту (К.Крапіва). Ён сцвярджае, быццам «моцна верыш, што гэтыя людзі... непераможны». А чытач хоча, каб у артыкуле не толькі што-небудзь сцвярджалася, але і пераканаўча даводзілася, каб крытык паказваў, дзякуючы якім мастацкім сродкам, з дапамогаю якіх прыёмаў дасягнуў паэт сваёй мэты і чаму яму «моцна верыш» (Б.Бур'ян).

Паведаміць пра недакладнасьць