насупроць, прысл. У знач. прыназ. - з Р. (радзей - з Д.). Тое ж, што і насупраць, 1-5. Насупроць склепа адчынена была шырокая стайня (К.Чорны). Костусь прыпыніўся насупроць баранавалокаў і чакаў, пакуль яны вернуцца назад (К.Чорны). У Дуброве за Градкамі, дзе быў мост насупроць лагера брыгады «Сокал», бой разгарэўся надоўга (Я.Брыль). Нарэшце дарога скончылася. Вось і школа і воласць насупроць яе (Я.Колас). Тут і пайшлі насупроць усіх няпэўных гаворак Мікуць, Ладымер, Бабака і нават (гэтакі асцярожны чалавек!) Міхаіл Стальмаховіч (К.Чорны). Ляцеў бы ветру насупроць, раздоллем цешыўся бялёсым (Ю.Гаўрусёў). Цямраная сіла свету старога сплятаецца ў чорны клубок, адна ў яе думка, мэта, дарога - паўстаць насупроць жыцця маладога, спыніць наш вясенні паток (Я.Колас). Ладымер насупроць Сымона зусім шчуплы і худы (К.Чорны).

Паведаміць пра недакладнасьць