у адпаведнасці з, спалуч. прыназ. з наз. і прыназ. Кніжн. У знач. прыназ. - зТ. Спалучэнне з у адпаведнасці з выражае адносіны адпаведнасці: ужываецца пры назве прадмета, паняцця, згодна з якімі што-н. адбываецца. У адпаведнасці з тонам гутаркі ён выражае на сваім твары адлюстраванне гюнтэраўскіх разважанняў (З.Бядуля). Аналіз кожнага вобраза ў адпаведнасці з аўтарскай задумай - неабходная ўмова пры разглядзе любога мастацкага твора (М.Яраш). У адпаведнасці з правіламі спаборніцтваў па плаванню рухі рук пры плаванні брасам на грудзях трэба выконваць адначасова і сіметрычна (Г.Дзмітрыеў).

Паведаміць пра недакладнасьць