у адрас, спалуч. прыназ. з наз. Кніжн. У знач. прыназ. - з Р. Спалучэнне з у адрас выражае аб'ектныя адносіны: ужываецца пры назве адрасата, да якога накіравана што-н. Коля мог яшчэ прабачыць Івану яго нядобрыя словы ў адрас Андрэевай жонкі... (У.Шахавец). Але студэнты перашэптваліся і, здавалася, у адрас дакладчыка кідалі толькі адно: гавары, гавары, а вось мы зараз пачнём!.. (А.Карпюк). Як і заўсёды, шафёр пачынае з нядобрых слоў у адрас тых, хто зацягнуў нараду (М.Сергіевіч).

Паведаміць пра недакладнасьць