шляхам, прыназ. з Р. Кніжн. Спалучэнне з прыназ. шляхам выражае аб'ектныя адносіны. Прыназ. шляхам ужываецца для ўказання на працэс, дзеянне або паняцце, з дапамогай ці пры дапамозе якога што-н. адбываецца. Алагізм... - нелагічнасць, адмаўленне логікі, а таксама погляд, паводле якога ісціну пазнаюць быццам бы не шляхам лагічнага мыслення, а толькі пры дапамозе інтуіцыі і адкрыцця яе богам (БелСЭ). Пісьменніку, праўда, уласціва схільнасць да завастрэння, гіпербалізацыі, але завастрэнне робіцца не шляхам надзялення героя незвычайным лёсам ці выключнымі рысамі характару, а ў паказе абставін, бесчалавечнасці ўмоў жыцця (М.Лазарук). Тым не менш і ў нашым грамадстве існуюць супярэчнасці, і яно рухаецца наперад шляхам іх пераадолення (К.Крапіва).

Паведаміць пра недакладнасьць