Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

«Бурачок», самвыдавецкі грамадзка-палітычны часопіс, выдаваўся ў 1986-1987. На працягу двух гадоў выйшла 3 нумары. У выпуску часопіса бралі ўдзел: Алесь Бяляцкі, Вінцук Вячорка, Сяргей Дубавец, Віктар Івашкевіч і інш. Рэдакцыя склала сьпіс людзей, якія б маглі, на думку выдаўцоў, ня толькі чытаць, але і пашырыць інфармацыю, якая зьмяшчалася ў Б. Паводле сьпісу Б. раскладалі ў капэрты і разносілі па паштовых скрынях у Менску, або пасылалі па пошце ў іншыя гарады. Пасьля выхаду другога нумару КГБ пачаў адсочваць выдаўцоў і выклікаць іх на «прафіляктычныя гутаркі». Пад час распаўсюджваньня № 3 быў затрыманы рабочы Яўген Івашкевіч. Увесь астатні наклад Б., які захоўваўся ў Доме літаратара, быў арыштаваны падчас ператрусу ў кабінэце літкансультанта Саюзу пісьменьнікаў А.Емяльянава.

Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956-1991). Даведнік   Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956-1991). Даведнік
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018