«Голас беларуса», грамадзка-культурнае выданьне Беларускага Таварыства Культуры «Сьвітанак» (Рыга). Пачало выдавацца ў красавіку 1989, выйшла тры выпускі. Галоўны рэдактар - В.Паўловіч. Друкаваліся праграмныя дакумэнты Таварыства, а таксама гістарычныя матэрыялы, перадрукі зь іншых выданьняў, паведамленьні зь Беларусі.

Паведаміць пра недакладнасьць