Аберацыйнае дэкадаванне, тэрмін, які ўведзены вядомым італьянскім пісьменнікам, культуролагам У.Эка для абазначэня выпадку, калі паведамленне, што было закадавана з дапамогай адной сістэмы кадзіроўкі, пазней дэкадуецца ў адпаведнасці з іншай сістэмай. Паняцце А.д. звязана са словам «аберацыя» (ад лац. aberrare - адхіляцца), што азначае адхілене ад нормы, ад ісціны. Адно і тое ж паведамленне, перададзенае праз радыё, тэлебачанне ці Інтэрнет, па-рознаму ўспрымаецца прадстаўнікамі розных культур і субкультур.

Паведаміць пра недакладнасьць