Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Абраз (ікона), у хрысціянстве жывапісная або рэльефная выява божастваў, святых, рэлігійных сюжэтаў. Вытокі ўшанавання А. можна вывесці з першабытнага фетышызму. Культ А. у хрысціянстве атрымаў шырокае распаўсюджанне з 4 ст. У праваслаўі А. з'яўляецца неабходным элементам рэлігійнага культу, што знайшло адлюстраванне ў іканапісе. У Беларусі найбольш раннія творы іканапісу з'явіліся ў канцы 10 ст. (Полацак, Тураў). Магчыма, першыя з іх прывозіліся з Візантыйскай імперыі, пра што сведчыць атрыманне Ефрасінняй Полацкай ад імператара Мануіла Комніна абраза Маці Божай. Беларускія А. 11-15 ст. ствараліся пад прыкметным уплывам праваслаўнай візантыйска-балканскай традыцыі (напр., «Маці Божая Замілаванне» з-пад Берасця, «Успенне» з Менска, 15 ст.). У 16 ст. сфармавалася самабытная беларуская іканапісная школа. Адметныя рысы беларускіх А. - узорыстасць, багатая і разнастайная арнаментоўка, разны раслінны арнамент фону, мажорнасць агульнага эмацыянальнага раду. На працягу 17-18 ст. цэнтрамі іканапісання былі Берасце, Горадня, Пінск, Магілеў, Віцебск, Полацак, Менск, Вільня і інш. Адметнасцю беларускага іканапісу былі алтарныя А. з рысамі готыкі, рэнесансу і барока. У эпоху барока А. аздабляліся т.зв. «абкладамі» - накладнымі чаканенымі металічнымі рызамі.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019