Асоба,

1) чалавек як суб'ект адносін і свядомай дзейнасці.

2) Устойлівая сістэма сацыяльна значных рыс, якія характарызуюць індывіда як сябра грамадства або якой-небудзь супольнасці. Паняцце «А.» адрозніваюць ад паняццяў «індывід» (асобны прадстаўнік чалавечага роду) і «індывідуальнасць» (сукупнасць рыс, якія адрозніваюць дадзенага індывіда ад усіх іншых). А. фармуецца пад уплывам грамадскіх адносін, культуры, непасрэднага акружэння і абумоўлена таксама біялагічнымі асаблівасцямі.

Паведаміць пра недакладнасьць