Баявыя мастацтвы, сістэмы адзінаборстваў пераважна азіяцкага паходжання (Японія, Кітай, Карэя). Развіваліся галоўным чынам як сродкі вядзення рукапашнага паядынку. У сучасны перыяд практыкуюцца ў многіх краінах свету найчасцей у выглядзе спартовых практыкаванняў, накіраваных на фізічнае і духоўнае ўдасканаленне чалавека. Першапачаткова Б.м. мелі мэты выключна самаабароны. У некаторых відах Б.м. выкарыстоўвалася халодная зброя (нажы, мячы, нунчакі і інш.), якая разглядалася як своеасаблівае «прадаўжэнне» рукі.

Паведаміць пра недакладнасьць