Варварства, сярэдняя з трох эпох гістарычнага развіцця чалавецтва (разам з дзікасцю і цывілізацыяй) у адпаведнасці з гісторыка-культурнай перыядызацыяй, якая замацавалася ў грамадазнаўстве ў 19 ст. (Л.Морган, Ф.Энгельс). В. пачынаецца з вынаходніцтва ганчарнай вытворчасці і завяршаецца з узнікненнем пісьменнасці. У сучасны перыяд распрацоўваецца новая перыядызацыя першабытнай гісторыі. У пераносным сэнсе В. - крайняя, часта бессэнсоўная жорсткасць, бескультур'е.

Паведаміць пра недакладнасьць