Ведызм, рэлігійная сістэма індаарыяў. Сярод яе адметных рыс: шматбожжа (існавала 33 галоўныя багі і сотні іншых); антрапаморфнасць; практычна поўная адсутнасць жаночых божастваў. У В. самым магутным божаствам лічылася тое, да якога ў дадзены момант звярталіся з гімнамі. Такое выдзяленне сярод многіх багоў аднаго, галоўнага ў кожны канкрэтны час называюць «генатэізмам». Да ліку галоўных багоў В. адносяцца Індра, Варуна, Агні, Сома, Сур'я і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць