Віленскае барока, архітэктурна-мастацкая сістэма, якая склалася ў манументальнай культавай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага ў сярэдзіне 18 ст. У В.б. спалучаліся раманскія і візантыйскія мастацкія ўплывы. Для архітэктурных помнікаў характэрны вытанчанасць прапорцый, скульптурная пластычнасць фасадаў і інтэр'ераў, маляўнічасць сілуэта. Да ліку найлепшых узораў В.б. адносяцца пераважна вуніяцкія храмы - Полацкі Сафійскі сабор (пасля перабудовы ў першай палове 18 ст.), Глыбоцкі касцёл і кляштар кармелітаў, касцёлы ў Вільні, Горадні, Воршы, Слоніме, Спаса-Праабражэнскі сабор у Магілеве і інш. У стылі В.б. будаваліся і афармляліся амбоны, спавядальні, алтары розных касцёлаў і кляштараў Беларусі.

Паведаміць пра недакладнасьць