Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Вітраж (франц. vitrage ад лац. vitrum - шкло), твор дэкаратыўнага мастацтва, выкананы з каляровага шкла ці іншага матэрыялу, што прапускае сонечнае святло; выяўленчая або арнаментальная кампазіцыя, разлічаная на скразное асвятленне ў якім-небудзь праёме (вакно, дзверы, празрыстая перагародка). Каляровыя В. ствараюць багатае зіхаценне святла і эмацыянальную атмасферу ў інтэр'еры. Мяркуецца, што В. былі вядомы ўжо ў старажытным Эгіпце і старажытным Рыме. У Сярэднявеччы шырока распаўсюдзіліся пры ўзвядзенні храмаў, дзе яны стваралі ўзвышаную, містычна-таямнічую атмасферу. Сюжэты В. разнастайныя (гістарычныя, міфалагічныя, рэлігійныя, бытавыя і інш.). У Беларусі В. знаёмы з 15-16 ст. (у капліцах фарнага касцёлу ў Наваградку, касцёле бернардзінцаў у Горадні). Яны шырока прадстаўлены і ў сучасным беларускім манументальна-дэкаратыўным мастацтве - напр., у інтэр'ерах касцёла Сымона і Алены, Дома літаратара, кінатэатра «Масква», у тэатры юнага гледача, на паштамце (усе ў Менску). Сярод вядомых майстроў В. - Г.Вашчанка, У.Стальмашонак, В.Позняк, Н.Шчасная і інш.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020