Гусерль Эдмунд (1859-1938), нямецкі філосаф, заснавальнік фенаменалогіі. Прафесар у Гале, Гётынгене, Фрайбургу. Паводле Г., філасофія не мае ніякіх адносін ні да навакольнага свету, ні да навук, што яе вывучаюць; яе прадмет - гэта толькі з'явы (феномены) свядомасці, якія разглядаюцца як адзіныя і непасрэдна дадзеныя. Лічыў асабістыя перажыванні суб'екта, яго ўспрымане і інтуіцыю асноўным крытэрыем ісціны. Вылучыў ідэю «жыццёвага свету» як першаснага сацыяльна-культурнага вопыту. Сцвярджаў, што з дапамогай рэканструкцыі «жыццёвага свету» мінулых культур можна вытлумачыць змест і глыбінную сутнасць пісьмовых помнікаў розных гістарычных эпох. Погляды Г. аказалі ўплыў на станаўленне і развіццё філасофскай антрапалогіі, экзістэнцыялізму, іншых філасофскіх кірункаў. Аўтар працы «Лагічныя даследаванні» (Т. 1-2; 1900-1901) і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць