Данілеўскі Мікалай Якаўлевіч (1822-1885), расейскі філосаф, прыродазнавец. Адзін з тэарэтыкаў і ідэолагаў славянафільства. Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1847). Стварыў тэорыю агульнай тыпалогіі культур, згодна з якой сапраўднымі носьбітамі гістарычнага жыцця з'яўляюцца адасобленыя, замкнёныя «культурна-гістарычныя тыпы» (ці цывілізацыі). Усяго ён вылучаў дзесяць тыпаў, сярод якіх эгіпецкі, кітайскі, эўрапейскі, славянскі і інш., прычым кожны з іх у сваім развіцці праходзіць тры этапы - юнацтва, сталасць, старасць. На яго думку, у свеце не існуе сусветнай культуры, а ёсць рэгіянальныя, нацыянальныя і гістарычныя тыпы культуры, якія ўзнікаюць, развіваюцца і паступова прыходзяць у заняпад. Яго галоўная праца - «Расея і Эўропа» (1869). Ён прытрымліваўся ідэй панславізму і лічыў, што славянскі тып (як больш малады) зможа самастойна пайсці далей эўрапейскага.

Паведаміць пра недакладнасьць