Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Іканапіс (мастацтва вырабу ікон [абразоў]), від станковага рэлігійнага жывапісу (галоўным чынам праваслаўнага). Кананічныя нормы І., якія рэгламентавалі творчасць майстроў-іканапісцаў, аформіліся ў 11-12 ст. у Візантыйскай імперыі. Расейскія іканапісцы (А.Рублёў, Ф.Грэк, Дыянісій і інш.) увасобілі ў сваёй творчасці не толькі праваслаўныя сюжэты, але і агульначалавечыя, гуманістычныя ідэалы. У Беларусі І. узнік пасля прыняцця хрысціянства. У гісторыі мастацтваў сустракаюцца ўпамінанні пра абразы 12-14 ст. (напр., «Маці Божая Эфеская» з Полацка). Да 16 ст. беларускі І. развіваўся пад моцным уплывам візантыйскага мастацтва. У 16 ст. склалася самабытная беларуская іканапісная школа. У І. найбольш пашыранымі на беларускіх землях былі сюжэты, прысвечаныя Маці Божай (Адзігітрыя і Замілаване), а таксама евангельскія матывы (жыццё і дзеянні Хрыста, апосталаў). Адначасова з выявамі святых майстры беларускага І. стваралі шматфігурныя кампазіцыі з элементамі ландшафтнага і архітэктурнага пейзажаў, нацюрморта, партрэта і інш. У канцы 20 ст. пачалі адраджацца традыцыі І., што выяўляецца не толькі ў капіравані і стылізацыі старажытных форм, але і стварэнні арыгінальных твораў.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019