«Іліяда» (паэма аб Іліёне, г.зн. Троі), старажытнагрэчаская эпічная паэма, якая прыпісваецца Гамеру. Узнікла, верагодна, у 9-8 ст. да н.э. на аснове паданняў аб Траянскай вайне. Напісана гекзаметрам, складаецца з каля 15 700 вершаў. У паэме расказваецца пра апошнія 50 дзён дзесятага года Траянскай вайны. Яе галоўны герой - мужны грэчаскі герой Ахіл. Карціны гераічных паядынкаў чаргуюцца з карцінамі мірнага жыцця ў асаджанай Троі і са сцэнамі спрэчкі багоў на Алімпе.

Паведаміць пра недакладнасьць