Інавацыя культурная (ад англ. innovation - новаўвядзенне), новаўтварэнне, з'яўленне і распаўсюджванне аб'екта ці рысы, якія раней не мелі месца, а ўзніклі толькі на пэўным этапе культурнага развіцця. Можа быць вынікам унутрыкультурнага вынаходніцтва ці міжкультурнага ўзаемадзеяння. У гісторыі культуры чалавецтва найбольш важнымі І.к. можна лічыць, напр., узнікненне рэлігіі, вынаходніцтва розных тыпаў пісьма, сістэм лічэння, з'яўленне навукі, літаратуры, мастацтва, філасофіі, кіно і да т.п.

Паведаміць пра недакладнасьць