Інварайнмент (ат англ. environment - навакольнае асяроддзе), адна з інтэрдысцыплінарных форм постмадэрнізму. Узнік у 1860-я г. І. уяўляе сабой аранжыроўку навакольнай прасторы (прыроднага геаграфічнага комплексу, горада ці закрытага памяшкання) з дапамогай алагічнага спалучэння створаных мастаком (або публікай) аб'ектаў з гатовымі элементамі навакольнага асяроддзя. Разнавіднасцю І. з'яўляюцца экалагічнае мастацтва, лэнд-арт, прыродная скульптура, інсталяцыя.

Паведаміць пра недакладнасьць