Інтэрналізацыя (ад лац. interims - унутраны), працэс засваення індывідам або групай людзей сацыяльных каштоўнасцей, норм, установак, стэрэатыпаў тых індывідаў, з кім яны ўступаюць у адносіны, кантакты. У выніку І. асобныя маральныя, псіхалагічныя ўстаноўкі, арыентацыі, структуры, якія спачатку былі знешнімі ў дачыненні да пэўных індывідаў, груп, паступова становяцца іх унутранымі рэгулятарамі паводзін.

Паведаміць пра недакладнасьць