Калас Марыя (1923-1977), грэчаска-амерыканская оперная спявачка (сапрана); выдатны прадстаўнік бельканта. Нарадзілася ў Нью-Ёрку ў сям'і грэкаў, таму мела адначасова і амерыканскае, і грэчаскае грамадзянства. У 13 гадоў пераехала з бацькамі ў Грэцыю, дзе з 1937 пачала вучыцца ў Каралеўскай кансерваторыі ў Афінах. У 18 гадоў адбыўся яе дэбют на опернай афінскай сцэне ў оперы «Тоска». Пік папулярнасці і славы К. прыпаў на пачатак 1950-х - першую палову 1960-х г. У ЗША яна дэбютавала ў 1954 у Чыкага. Найлепшыя ролі выканала ў операх «Тоска», «Норма», «Багема», «Травіята» і інш. Здымалася ў кіно. З 1982 праводзіцца Міжнародны конкурс вакалістаў імя М.Калас. Атрымала міжнароднае прызнанне дзякуючы сваёй вакальнай віртуознасці, надзвычайнай эмацыянальнасці, драматычнай выразнасці. Лічыцца адной з лепшых оперных спявачак 20 ст.

Паведаміць пра недакладнасьць