Культурна-гістарычныя тыпы, адносна цэласныя, адасобленыя і замкнёныя сукупнасці характэрных элементаў духоўнай і матэрыяльнай жыццядзейнасці этнасаў. Выяўляюцца ў рэлігійных, сацыяльна-эканамічных, палітычных і інш. адносінах. Канцэпцыю К.-г.т. сфармуляваў расейскі сацыёлаг і прыродазнаўца М.Данілеўскі ў сваёй кнізе «Расея і Эўропа» (1869). На яго думку, вынікам стваральнай, станоўчай дзейнасці таго ці іншага народа выступае стварэнне лакальнага К.-г.т. У гісторыі чалавецтва ён выдзяляў дзесяць такіх тыпаў (эгіпецкі, кітайскі, індыйскі, іранскі, жыдоўскі, грэчаскі і інш.), а таксама дадаваў да іх яшчэ два амерыканскія тыпы - мексіканскі і перуанскі, якія загінулі гвалтоўнай смерцю і не паспелі завяршыць свайго развіцця.

Паведаміць пра недакладнасьць