Лявонцьеў Канстанцін Мікалаевіч (1831-1891), расейскі пісьменнік, публіцыст і літаратурны крытык. Прадстаўнік славянафільства. Распрацаваў канцэпцыю трох стадый у цыклічным развіцці культуры кожнага народа - першапачатковая прастата, квітнеючая складанасць, паўторнае спрашчэнне. Прапагандаваў т.зв. «візантызм» (царкоўнасць, манархізм, саслоўная іерархія і да т.п.) і саюз Расеі з краінамі Ўсходу як ахоўны сродак ад рэвалюцыйных узрушэнняў («Усход, Расея і славянства», т. 1-2, 1885-1886). Аўтар аповесцяў, літаратурна-крытычных эцюдаў аб Л.Талстым, І.Тургеневе, Ф.Дастаеўскім.

Паведаміць пра недакладнасьць