Магамет (Мухамед; каля 570-632), заснавальнік іслама. Ушаноўваецца як прарок. Выхадзец з арабскага племені курэйшытаў. Быў пастухом, пагоншчыкам вярблюдаў. Паводле падання, каля 609 (ці 610) атрымаў адкрыццё ад Алаха, пасля чаго выступіў у Меке з пропаведдзю новай веры. У 622 разам з паслядоўнікамі быў вымушаны перасяліцца (т.зв. «хіджра») з Мекі ў Медыну. Ад даты гэтага перасялення - 15 ліпеня 622 - вядзецца адлік часу па мусульманскім (месяцовым) календары. У 630-631 мусульмане пад кіраўніцтвам М. падначалілі Меку і значную частку Арабійскага паўвострава. У 632 М. абвясціў Меку святым горадам і загадаў знішчыць там усіх ідалаў. Замест былога шматбожжа М. увёў адзінабожжа - веру ў адзінага ўсемагутнага Бога - Алаха. Пропаведзі М. змаглі аб'яднаць разрозненыя плямёны ў адзіны народ, а сам ён стаў кіраўніком тэакратычнай дзяржавы.

Паведаміць пра недакладнасьць