Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Мальдзіс Адам (н. 1932), беларускі літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік. Доктар філалагічных навук (1987), прафесар (1990). Скончыў БДУ (1956). У 1963-1991 працаваў у Інстытуце літаратуры імя Я.Коласа АН Беларусі (з 1981 загадчык аддзела). У 1991-1998 дырэктар Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф.Скарыны. З 1987 старшыня камісіі «Вяртанне» Беларускага фонду культуры, з 1991 прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, з 1996 кіраўнік аддзела культуралогіі Міжнароднай акадэміі навук Эўразіі. Рэдактар біябібліяграфічнага слоўніка «Беларускія пісьменнікі» (Т. 1-6; 1992-1995) і інфармацыйна-культуралагічнага бюлетэня «Кантакты і дыялогі» (з 1996). Даследуе гісторыю беларускай культуры і літаратуры 17-19 ст., беларуска-польскія і беларуска-летувіскія літаратурныя ўзаемасувязі (кнігі «Творчае пабрацімства», 1966; «Падарожжа ў ХІХ ст.», 1969; «Таямніцы старажытных сховішчаў», 1974; «На скрыжавані славянскіх традыцый», 1980; «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст.: Нарысы быту і звычаяў», 1982; «З літаратуразнаўчых вандраванняў», 1987; «Францыск Скарына як прыхільнік збліжэння і ўзаемаразумення людзей і народаў», 1988 і інш.). Аўтар гістарычнай аповесці «Восень пасярод вясны» (1984), краязнаўчага нарыса «Астравеччына, край дарагі...» (1977), літаратурнага партрэта «Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» (1990), кніг «І ажываюць спадчыны старонкі» (1994), «Як жылі нашы продкі ў XVIII ст.» (2001). Складальнік зборнікаў «Зямля навагрудская, краю мой родны...» А.Міцкевіча (1969) і «Творы» Я.Дылы (1981). Працы М. вызначаюцца глыбінёй навуковага аналізу, арыгінальнасцю вывадаў, наватарскімі падыходамі, бліскучым стылем. Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1980 за ўдзел у 2-томным даследаванні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1977).

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020