Мас-медыя (ад лац. massa - маса + medius - сярэдні, нейтральны), назва сродкаў масавай інфармацыі (камунікацыі). Да ліку асноўных М.-м. адносяцца прэса (газеты, часопісы), радыё, тэлебачанне, а таксама адносна новыя сродкі масавай камунікацыі (напр., Інтэрнет, аўдыя-, відэа- і мультымедыйныя сродкі і прыстасаванні). Яны выконваюць асветніцкія і выхаваўчыя функцыі, спрыяюць павышэнню ўзроўню інфармаванасці людзей, пашырэнню іх агульнага кругагляду, але ў той жа час ствараюць шырокія магчымасці маніпулявання масавай свядомасцю, распаўсюджання грамадскіх стэрэатыпаў, фантазій і інш. Спецыфіка сучасных М.-м. заключаецца ў тым, што яны дазваляюць надзвычай хутка атрымліваць самую разнастайную інфармацыю практычна па любых пытаннях жыццядзейнасці чалавека і грамадства.

Паведаміць пра недакладнасьць