Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Натурфіласофія (ад лац. natura - прырода + філасофія; філасофія прыроды), абстрактнае тлумачэнне прыроды, якая разглядаецца ў яе цэласнасці. Узнікла ў антычнасці; з'яўлялася фактычна першай гістарычнай формай філасофіі. Само паняцце «Н.» узыходзіць да стаіцызму (Сенека). Канчаткова сфармавалася і атрымала шырокае распаўсюджанне ў эпоху Адраджэння. Прыхільнікі тагачаснай Н. (Дж.Бруна, Б.Тэлезіа, Парацэльс і інш.) развівалі ідэі пантэізму, выкарыстоўвалі прынцыпы тоеснасці мікра- і макракосмасу, цэласнага разгляду прыроды, сфармулявалі вучэнне аб барацьбе супрацьлеглых пачаткаў як крыніцы змен. Н. асноўную ўвагу скіроўвала на вывучэнне не звышпрыроднага Бога, а самой прыроды, і лічыла, што прырода падначальваецца ўласным унутраным законам, чалавек з'яўляецца неад'емнай часткай прыроды, а аснову пазнання складаюць вопыт і назіранне.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020