Неалітычная рэвалюцыя, паняцце, уведзенае ангельскім археолагам Г.Чайльдам для абазначэння гістарычнага перыяду пераходу ў эпоху неаліту (12-10 тыс. да н.э.) ад прысвойваючага да здабываючага тыпу гаспадаркі. Гэты пераход быў звязаны з зараджэннем земляробства і жывёлагадоўлі. У ходзе Н.р. узніклі рамёствы, пасяленні, пісьменнасць, рацыянальныя веды і да т.п.

Паведаміць пра недакладнасьць