Неаплатанізм, кірунак антычнай філасофіі 3-6 ст., які сістэматызаваў вучэнне Платона ў спалучэнні з ідэямі Арыстоцеля, неапіфагарэізму, усходняй містыкі і інш. Заснавальнік Н. - Плоцін. Асноўныя школы: афінская (Прокл), рымская (Плоцін, Парфірый), пергамская (імператар Юліян) і інш. У аснове Н. - уяўленне аб тым, што існуе вышэйшае божаства (т.зв. «Адзінае»), якое з'яўляецца бязмежным і ўладарыць над усім светам. Усё існуючае ў свеце з'яўляецца сць вынікам эманацыі («выцякання») гэтага непазнавальнага «Адзінага». Паводле Н., дух чалавека павінен вызваліцца ад улады цела і зямлі і ўрэшце рэшт зліцца з «Адзіным» у своеасаблівым містычным экстазе. Аказаў уплыў на эўрапейскую і ўсходнюю філасофію.

Паведаміць пра недакладнасьць