Неатамізм, афіцыйная філасофская дактрына каталіцкай царквы. Заснаваны ў значнай ступені на вучэнні сярэднявечнага схаласта Фамы Аквінскага, якое лічыцца адзіна ісціннай філасофіяй. Н. імкнецца да стварэння ўсеахопнай філасофскай сістэмы, здольнай знайсці адказы практычна на ўсе актуальныя пытанні практычнага і тэарэтычнага жыцця сённяшняга чалавецтва. Атрымаў пашырэнне ў Італіі, Гішпаніі, Францыі, Германіі, ЗША і інш. Найбольш яркія прадстаўнікі Н. - французскія рэлігійныя філосафы Ж.Марытэн (1882-1973) і Э.А.Жыльсон (1884-1978).

Паведаміць пра недакладнасьць