Оп-арт (англ. Op art - скароч. ад optical art - аптычнае мастацтва), мадэрнісцкі кірунак у эўрапейскім і амерыканскім выяўленчым мастацтве (жывапісе і графіцы) 1940-1990-х г. Выкарыстоўвае аптычны эфект, які ствараецца ўзорамі (пераважна чорна-белымі) на тканінах, пасудзінах і інш., радзей - на карцінах. Узнік у 1940-я г., канчаткова аформіўся да сярэдзіны 1960-х г. (найперш у ЗША і Францыі). Рытмічныя камбінацыі аднародных геаметрычных фігур, ліній і колеру ствараюць ілюзію руху. Разнастайныя дэкаратыўныя элементы выкарыстоўваюцца таксама ў прыкладным мастацтве, прамысловай графіцы, плакаце і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць