Пазітывізм, філасофская плынь, якая зыходзіць з таго, што ўсе сапраўдныя (пазітыўныя) веды ўяўляюць сукупны вынік спецыяльных навук. Заснаваны ў 1830-я г. А.Контам, які ўвёў і сам тэрмін «П.» Аддае перавагу ў спасціжэнні ісціны не філасофіі, а канкрэтным навукам - найперш прыродазнаўству. Адной з вызначальных рыс П. з'яўляўся т.зв. «сцыентызм» - абсалютызацыя ролі навукі ў жыццядзейнасці грамадства. Пазітывісцкая філасофская думка аказала прыкметны ўплыў на распаўсюджанне сярод часткі насельніцтва нігілізму.

Паведаміць пра недакладнасьць