Патэрны культуры, структурныя ўзоры культуры, стэрэатыпы паводзін, якія складваюцца ў рамках пэўнай культуры; устойлівая канфігурацыя сувязей людзей адзін з адным, з прыроднай і прадметнай сферай. Называюцца таксама «культурнымі тэмамі»; у адных культурах найбольшае значэнне маюць такія тэмы, як роўнасць і сацыяльная справядлівасць, у іншых - індывідуальная адказнасць, ваенная доблесць, грашовы поспех і інш. Тэрмін «патэрн» пачала выкарыстоўваць амерыканская даследчыца Р.Бенядзікт (1934). Амерыканскі антраполаг А.Кробер разглядаў «патэрны» як унутраную арганізацыю, структуру аб'екта. Паняцце «П.к.» выкарыстоўваецца ў антрапалогіі, культуралогіі, сацыялогіі, мастацтвазнаўстве для характарыстыкі разнастайных з'яў культуры - спосабаў паводзін, прававых нормаў, жанраў і стыляў мастацкай творчасці, формаў рэлігійных адносін і да т.п.

Паведаміць пра недакладнасьць