Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

«Песняры», беларускі вакальна-інструментальны ансамбль. Лічыцца піянерам фолк-рока на савецкай эстраднай сцэне. З'явіліся ў 1968 пад назвай «Лявоны» ў складзе: У.Мулявін (гітара, вакал), Л.Тышко (бас), У.Місевіч (саксафон, флейта, вакал), В.Яшкін (клавішныя, ліра). У 1969 да групы далучыліся В.Мулявін (гітара, труба), А.Дзямешка (барабаны), Л.Барткевіч (вакал) і яна атрымала назву «П.». З 1969 пры Беларускай філармоніі, з 1985 Дзяржаўны беларускі эстрадны ансамбль «П.». Першы дыск выйшаў у 1972, асобныя песні з якога («Касіў Ясь канюшыну», «Ой, рана на Йвана», «Рушнікі», «Александрына» і інш.) атрымалі шырокую папулярнасць. У 1970-1980-я г. шмат гастраліравалі ў розных краінах свету - ЗША, Індыя, Германія, Францыя, Швейцарыя, Фінляндыя, Куба, Польшча, Вугоршчына, Югаславія і інш. У рэпертуары апрацоўкі беларускіх народных песень («Купалінка», «А ў полі вярба», «Рэчанька», «Перапёлачка» і інш.), творы беларускіх кампазітараў («Спадчына», «Алеся», «Вераніка», «Мой родны кут», «Жураўлі на Палессе ляцяць» і інш.), паэма-легенда «Гусляр», музычная паэма «Песня пра долю», цыкл песень на вершы Я.Купалы, музычныя праграмы на вершы Р.Бёрнса, У.Маякоўскага, паэтаў-франтавікоў) і г.д. У 1990-я г. склад П. практычна цалкам абноўлены. У 1998 распаўся на два творчых калектывы - уласна «П.» і «Беларускія песняры». Творчасці «П.» уласцівы апора на нацыянальныя традыцыі, творчы пошук, экспрэсіўнасць выканання, каларытнасць гучання, высокі ўзровень вакальна-артыстычнага майстэрства, патрабавальнасць да выбару рэпертуарных твораў. 1-я прэмія міжнароднага фестывалю песні «Залаты леў» у Лейпцыгу (1973).

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019