Прырода,

1) у шырокім сэнсе - усё існае, увесь навакольны свет ва ўсёй бясконцай разнастайнасці сваіх праяўленняў. Выкарыстоўваецца ў адным шэрагу з паняццямі «Сусвет», «Універсум». Уяўляе сабой аб'ектыўную рэальнасць, якая існуе незалежна ад свядомасці людзей.

2) Асяродак знаходжання чалавека і існавання чалавечага грамадства, які ўключае таксама і спецыяльна створаныя чалавекам матэрыяльныя ўмовы яго існавання - «другую прыроду». Рэальная аснова адносін чалавека да П. - яго практычная дзейнасць, акультурванне натуральнай П. Ва ўмовах ператварэння навукі ў прадукцыйную сілу стыхійнасць уздзеяння чалавека на П. змяняецца глабальным кіраваннем, што ў сваю чаргу забяспечвае пераход ад утылітарна-прагматычных да сацыякультурных адносін да П. Ідэя абсалютнага ўладарання над П. змяняецца ідэяй адносін грамадства і П. як роўных партнёраў (наасфера), што прыводзіць да змены каштоўнасных парадыгмаў у культуры.

Паведаміць пра недакладнасьць