Псіхея (ад грэч. «душа»), у старажытнагрэчаскай міфалогіі ўвасабленне чалавечай душы. Выяўлялася ў выглядзе матылька, птушкі або дзяўчыны. У рамане старажытнарымскага пісьменніка Апулея «Метамарфозы» П. апісваецца як прыгожая царская дачка, у якую закахаўся сын багіні Афрадыты Эрат (Амур). Пасля доўгіх пошукаў, пераадолення розных перашкод П. змагла назаўсёды ўз'яднацца са сваім каханым. Каханне П. і Эрата - распаўсюджаны сюжэт у літаратуры, выяўленчым мастацтве.

Паведаміць пра недакладнасьць