Раманс, камерны музычна-паэтычны твор для голасу з інструментальным суправаджэннем (найчасцей фартэпіянным). Тэксты Р. могуць мець лірычны, сатырычны, апавядальны характар. Шырокае распаўсюджанне Р. атрымаў у 19-20 ст. (Бетховен, Шуберт, Шуман, Ліст, Брамс, Грыг, Глінка, Чайкоўскі, Рахманінаў і інш.). Часам Р. называюць пявучыя інструментальныя п'есы: Р. для фартэпіяна Чайкоўскага, Р. для скрыпкі з аркестрам Бетховена.

Паведаміць пра недакладнасьць