Розенфельд Усер (н. 1934), беларускі філосаф і культуролаг. Доктар філасофскіх навук (1988), прафесар (1990). Скончыў Адэскі педагагічны інстытут (1955). З 1965 у Гарадзенскім універсітэце (з 1990 загадчык кафедры культуралогіі). Кіраўнік Цэнтра этнаканфесійных і сацыякультурных даследаванняў. Вывучае праблемы гісторыі філасофіі і культуралагічнай думкі, тэорыі і гісторыі культуры, этнасацыяльныя, канфесіянальныя і сацыякультурныя заканамернасці развіцця грамадства, спецыфіку этнаканфесійнай і нацыянальнай самасвядомасці народаў Заходняй Беларусі. Сярод асноўных прац - «Гісторыя сусветнай культуры: У 4 ч. Ч. 1-2» (1996-1998; у сааўт.); «Беларусы і палякі: Дыялог народаў і культур. Х-ХХ ст.» (2000; у сааўт.); «Этнасацыяльныя і канфесіянальныя праблемы ў сучасным грамадстве» (2000; у сааўт.) і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць