Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Рок-музыка, абагульненая назва сукупнасці стыляў і кірункаў сучаснай папулярнай музыкі; кірунак у эўрапейскай і амерыканскай папулярнай музыцы (з 1950-х гг.), які зарадзіўся на хвалі сацыяльных «нонканфармісцкіх» моладзевых рухаў. Сфармавалася ў сярэдзіне 20 ст. ў Вялікабрытаніі і Злучаных Штатах Амерыкі ў форме рок-н-рола. Набыла сусветную вядомасць з 1960-1970-х гг. дзякуючы найперш творчасці брытанскіх рок-груп «Бітлз», «Ролінг Стоўнз», «Куін» і інш. У Р.-м. рытмічны і гарманічны пачатак звычайна прэваліруе над меладычным. Для яе ўласцівы непасрэдная падача музычнага матэрыялу, жывое гучанне інструментаў з істотным узмацненнем гуку, жорсткімі рытмавымі структурамі, імкненне выказвацца адкрыта, ад першай асобы. Найчасцей тэксты і музыку песень пішуць самі рок-музыканты. На тэрыторыі былой СНД да ліку найбольш вядомых калектываў Р.-м. адносяцца «Машына часу», «Аракс», «ДДТ», «Аліса», «Наўцілус Пампіліус» (Расея), «Магнетык бэнд» (Эстонія), «Ляманты Відаплясава», «Акіян Эльзы» (Украіна). У Беларусі першыя рок-групы ўзніклі яшчэ ў 1970-я г. («Адлюстраванне», «Зарціпо», «Сузор'е» і інш.). У наступныя дзесяцігоддзі атрымалі вядомасць такія беларускія рок-гурты, як «Крама», «Бонда», «Уліс», «Мясцовы час», «N.R.M.», «Нейра Дзюбель» і інш.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019