Рэгіянальная культура, спецыфічная матэрыяльная і духоўная культура асобных рэгіёнаў свету, дзяржаў у розныя гістарычныя перыяды. У культуралогіі прынята дзяліць сусветную культуру на культурныя рэгіёны: эўрапейска-паўночнаафрыканскі (культура Старажытнага Эгіпта, антычнасці, раманскага, германскага і славянскага культурных светаў), далёкаўсходні, араба-мусульманскі, трапічна-афрыканскі, лацінаамерыканскі. Вылучаюцца таксама асобныя рэгіёны і характэрныя для іх Р.к. у межах адной дзяржавы, краіны (напр., палеская Р.к. у Беларусі і Ўкраіне і інш.). Кожная Р.к. мае як унікальныя, адмысловыя асаблівасці, так і рысы падабенства з культурай іншых рэгіёнаў і ўсёй агульнанацыянальнай культурай у цэлым. Культура рэгіёнаў уплывае на іншыя культуры і субкультуры, аднак у той жа час зведвае пэўнае ўздзеянне з боку іншарэгіянальных і нацыянальных культур. Асобныя даследчыкі сцвярджаюць, што 21 ст., верагодна, будзе хутчэй за ўсё стагоддзем не вялікіх краін і буйных дзяржаўных утварэнняў, а больш-менш кампактных рэгіёнаў.

Паведаміць пра недакладнасьць