Салон (ад франц. salon - зала),

1) у 15-17 ст. вялікае параднае памяшканне ў італьянскіх (а пазней і іншых эўрапейскіх краін) палацах, прызначанае для прыёмаў гасцей, канцэртаў і інш.;

2) Літаратурна-мастацкі або палітычны гурток, які звычайна збіраецца ў прыватным доме. Вядомы ў Францыі з 17 ст., у Расеі ў 19 - пачатку 20 ст. і інш.

3) Перыядычная публічная выстаўка твораў сучаснага мастацтва;

4) Зала, памяшканне для дэманстрацыі і продажу твораў мастацтва і мастацкіх вырабаў.

Паведаміць пра недакладнасьць