Сварог, у славянскай міфалогіі бог неба, нябеснага агню. У старажытнагрэчаскай міфалогіі яму адпавядаў бог Гефест. У язычніцкім пантэоне С. займаў другаснае месца. Паводле старажытнага міфа, С. злучыў неба і зямлю, навучыў людзей каваць жалеза. Яму прыпісвалася ўвядзенне манагамнага шлюбу і кары за парушэнне гэтага звычаю (парушальнікаў быццам бы кідаў у вогненную печ).

Паведаміць пра недакладнасьць